Перайсці да зместу

Леанід Леанідавіч Ковель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Леанід Ковель
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Леанід Леанідавіч Ковель
Нарадзіўся 29 ліпеня 1986(1986-07-29)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Беларусь РВАР (Мінск) 48 (23)
2004—2007 Беларусь Дынама (Мінск) 69 (21)
2007   Украіна Карпаты (Львоў) 29 (12)
2008—2010 Расія Сатурн (Раменскае) 37 (0)
2011 Беларусь Дынама (Мінск) 28 (2)
2012 Беларусь Мінск 22 (8)
2013 Казахстан Іртыш (Паўладар) 6 (1)
2013 Беларусь Мінск 9 (2)
2014 Украіна Карпаты (Львоў) 0 (0)
2014—2016 Беларусь Мінск 66 (10)
2017 Латвія РФШ (Рыга) 26 (3)
2018 Беларусь Нёман (Гродна) 16 (1)
2019 Беларусь Мінск 23 (0)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 30 (9)
2021 Беларусь Смаргонь 14 (2)
2023— Беларусь Смаргонь-2 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002 Беларусь Беларусь (да 17) 4 (0)
2003—2004 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2004—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 35 (6)
2004—2011 Беларусь Беларусь 17 (3)
Трэнерская кар’ера
2021— Беларусь Смаргонь трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 лістапада 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанід Ковель (нар. 29 ліпеня 1986, Смаргонь) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2011). У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Смаргонь».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у роднай Смаргоні, пасля трапіў у мінскі РВАР, адкуль перайшоў у «Дынама», дзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў.

У 2007 годзе перайшоў у львоўскія «Карпаты», а пасля, у 2008 годзе, стаў іграком падмаскоўнага «Сатурна» (з гэтым быў звязаны скандал, бо ўкраінскі клуб абвясціў гэты пераход незаконным). У «Сатурне» звычайна гуляў у якасці флангавага абаронцы.

Пасля спынення існавання падмаскоўнага клуба ў студзені 2011 года ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў мінскае «Дынама», але пасля заканчэння сезона 2011 пакінуў клуб, так і не здолеўшы належным чынам праявіць сябе.

У сезоне 2012 выступаў за «Мінск», дзе стаў асноўным нападнікам, за сезон забіў 8 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2013 года перайшоў у казахскі «Іртыш». Спачатку трывала гуляў у аснове, але ў красавіку выбыў з-за траўмы. У ліпені 2013 года вярнуўся ў «Мінск»[3], а ў верасні таго ж года вярнуўся на поле пасля траўмы і замацаваўся ў аснове.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам», але ў лютым 2014 зноў апынуўся ў складзе «Карпатаў»[4]. На гэты раз не правёў ніводнага матча за асноўны склад «Карпатаў», і ў маі 2014 года кантракт з львоўскім клубам быў разарваны[5].

У чэрвені 2014 года трэніраваўся з «Мінскам»[6]. 1 ліпеня 2014 года чарговы раз стаў іграком сталічнага клуба[7]. У «Мінску» стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У чэрвені-ліпені 2015 года не гуляў з-за траўмы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[8]. У сезоне 2016 заставаўся асноўным іграком мінчан, забіў 7 галоў у чэмпіянаце, чым дапамог камандзе заняць чацвёртае месца.

У студзені 2017 года стаў іграком латвійскага клуба РФШ[9]. Пачынаў сезон 2017 асноўным нападнікам, пазней стаў выхадзіць на замену. У лістападзе 2017 года стала вядома, што РФШ не будзе падаўжаць кантракт з Ковелем[10].

Неўзабаве пасля зыходу Ковеля з РФШ цікавасць да нападніка стаў праяўляць гродзенскі «Нёман». У студзені 2018 года стаў трэніравацца з гродзенскім клубам і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе гродзенцаў, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену, а са жніўня ўвогуле перастаў з’яўляцца на полі, у тым ліку з-за траўм. У снежні 2018 года стала вядома, што нападнік пакідае «Нёман»[12].

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве ў чарговы раз стаў іграком сталічнага клуба[13]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, але пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[14].

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[15]. Стаў асноўным нападнікам бабруйчан, адгуляў ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі ў сезоне 2020, з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[16].

У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні»[17], а ўжо 23 красавіка 2021 года, у матчы супраць «Спадарожніка», Леанід забіў свой першы гол за новы клуб. Апошні матч правёў 15 жніўня супраць салігорскага «Шахцёра» (2:2). У верасні 2021 года ўвайшоў у штаб новага трэнера «Смаргоні» Ігара Трухава[18], а ў лістападзе завяршыў кар’еру футбаліста[19].

У пачатку 2023 года ў якасці аматара далучыўся да каманды «Смаргонь-2» у Другой лізе.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года. У 2004 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2022 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі C[20], у снежні 2023 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[21].

З верасня 2021 года працаваў памочнікам Ігара Трухава ў «Смаргоні». У лютым 2024 года ўвайшоў у штаб новага трэнера Ігара Слесарчука[22].

  1. Leonid Kovel // FBref.com
  2. LEONID KOVEL // Argentine Soccer Database
  3. Леонид Ковель вернулся в "Минск" (руск.). football.by (30 ліпеня 2013). Праверана 8 лютага 2024.
  4. Леонид Ковель подписал контракт с "Карпатами" (руск.). football.by (9 лютага 2014). Праверана 8 лютага 2024.
  5. Карпаты прекратили сотрудничество с Ковелем (руск.). sport.ua (24 мая 2014). Праверана 8 лютага 2024.
  6. Футбол. Леонид Ковель тренируется в стане "Минска" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  7. Ковель вернулся в "Минск" (руск.). football.by (1 ліпеня 2014). Праверана 8 лютага 2024.
  8. Леонид Ковель продлил контракт с "Минском" (руск.). football.by (18 студзеня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  9. Леонид Ковель подписал контракт с латвийским РФШ (руск.). football.by (16 студзеня 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  10. "РФС" не стал продлевать контракт с Ковелем (руск.). football.by (12 лістапада 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  11. Леонид Ковель подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (5 лютага 2018). Праверана 8 лютага 2024.
  12. "Неман" не будет продлевать соглашение с Ковелем (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 8 лютага 2024.
  13. Ковель стал игроком "Минска" (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 8 лютага 2024.
  14. Алексиевич и Ковель покинули "Минск" (руск.). football.by (29 снежня 2019). Праверана 8 лютага 2024.
  15. Ковель подписал контракт с "Белшиной" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (24 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
  16. Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины" (руск.). football.by (24 снежня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  17. Леонид Ковель вернулся в Сморгонь (руск.). football.by (2 лютага 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  18. В "Сморгони" вновь сменился главный тренер. Теперь Игорь Трухов (руск.). football.by (30 верасня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  19. Леонид Ковель завершил карьеру игрока (руск.). football.by (28 лістапада 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  20. Леонид Ковель получил диплом тренера (руск.). football.by (2 лістапада 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  21. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  22. Леонид Ковель вернулся в тренерский штаб "Сморгони" (руск.). football.by (1 лютага 2024). Праверана 8 лютага 2024.